Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео




Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-1: што такое міф? Беларускія міфы. Старадаўняя і нізавая міфалогія

Запрашаем у захапляльнае падарожжа праз час і культуру з Цімохам Акудовічам. Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович) – выдатны эсэіст, гісторык, культуролаг і актыўны абаронца спадчыны. Мы размаўляем пра міфы - не толькі як апавяданні, але і як культурныя артэфакты, якія адлюстроўваюць гісторыю і ідэнтычнасць беларусаў. Тэма нашага відэа: Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-1: што такое міф? Беларускія міфы. Старадаўняя і нізавая міфалогія Так што такое МІФ? ► Міф – гэта магчымасць простай мовай расказаць пра складаныя з“явы нашага жыцця-быцця. ► міф – гэта інструмент, алюзіі і вобразы, каб злавіць сэнс гісторыі. Міфатворчасць, дарэчы, не спыняецца ніколі і кожнае пакаленне дадае свае міфы ў скарбонку культурнага багацця. Часам нам даводзіцца змагацца з нейкімі шкоднымі міфамі, а часам і культываваць карысныя. Любы народ багаты на міфы, а ў беларусаў ёсць вельмі доўгія традыцыі пісьменства і культуры, а гэта азначае, што ў Беларусі былі і будуць свае міфы. Вось, праўда, ёсць незвычайная цікавасць ці адметнасць... І складаецца яна ў тым, што на нашай тэрыторыі даволі часта мяняліся дзяржавы і структуры, а гэта прывяло да таго, што ў нас не адбылося замацавання ні структурнага, ні, так бы мовіць, дзяржаўнага міфа. Усё ж Міф гэта адбітак нашай рэальнасці, а тутэйшая была вельмі насычана зменамі, таму каноны ў нас не зафіксаваліся. Так што мы нейкія непаўнавартасныя? Не, мы адметныя, бо маем адны з самых працяглых сведчанняў працягу традыцый і фіксавання міфаў. У асноўным на тэрыторыі Беларусаі у нас нізавая міфалогія. І хай мы маем часам бесструктурную і нізавую міфалогію ад народа, але ж яна вельмі разнастайная і вельмі багатая і галоўнае дайшла да нашых дзён у жывой традыцыі. І яшчэ цікавы аспект – як не дзіўна, даволі часта, дэміфалагізацыя спрыяе міфалагізацыі... Так, калі мы пачынаем разглядаць больш шчыльна, напрыклад, асобу, яна акрамя плоскіх і амаль без рысавых характарыстык недасканалага міфа раптам набывае чалавечнасць і цікаваць. А бывае і наадварот, калі вы спрабуеце спецыяльна развіць міф і ён трымаецца толькі на рэкламе, а потым хутка знікае з памяці і не уводзіцца па сапраўднаму ў культуру народа. А якія беларускія міфы блізкія вам? ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку: https://freebelarus.center/ ❗️ Над відэа працавалі: ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў ► Запрошаны госць Цімафей Акудовіч ► Агучванне Сяргей Беркутаў ► Відэааператар Алена Вахрамеева ► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха ► YouTube менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава — — — ❗️ У відэа выкарыстана: ► Музычныя кампазіцыя С. Бутоўскага, напісаныя для Добрага канала: ▪️ Through The Times — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Праект "Паданні старога месца": Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-1: што такое міф? Беларускія міфы. Старадаўняя і нізавая міфалогія #ДобрыКанал #Карані і вытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды Паданні старога месца — гэта: беларускія міфы, нізавая міфалогія, паданні беларусі, аповеды пра край паданняў, старадаўнія міфы беларусі, беларускія паданні, міфы і легенды беларусі, нізавая міфалогія беларусі, сучасныя міфы беларусі, беларуская міфалогія,міфы беларусі, міфы і легенды беларусаў, міфы і легенды роднага краю, беларускі фальклор, дзяржаўныя міфы

Comments