Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео




Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



«Словы мацней» – Валерыя Суравіцкая/Валеры Маракоў

Спявачка Валерыя Суравіцкая (LEAR) чытае верш рэпрэсаванага паэта Валерыя Маракова «Дзяўчыне». СЛОВЫ МАЦНЕЙ:    • Плейлист   Вечарам 13 лютага 2021 году на базе адпачынку «Агеньчык» у Смалявіцкім раёне былі затрыманы каля 70 чалавек — фактычна ўсе удзельнікі і гледачы канцэрта беларускіх гуртоў РСП («Разбітае сэрца пацана»), Panska Moc і Ok-Band. Сярод затрыманых была і Валерыя Суравіцкая (LEAR), спявачка, яна атрымала шырокую вядомасць пасля таго, як першай заспявала беларускі пераклад сусветнага хіту з серыялу «Вядзьмар». Валерыя атрымала вырак у 15 дзён адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Валеры Маракоў (1909-1937), паэт і перакладчык. Надзея маладой паэзіі 1920-х: пачаў пісаць у 14, у 17 гадоў ужо аўтар першага зборніка вершаў, на якую абрынуўся вал рэцэнзій. Пралетарская крытыка патрабавала большай пралетарскасці, эстэтычная — ухваляла свежыя вобразы і мастацкасць. З 18 год да канца 1930-га Маракоў загадчык літаддзела газеты «Савецкая Беларусь» — пляцоўкі, на якой ішлі пастаянныя творчыя баталіі. Магчыма, праз сваю зусім яўную маладосць пазбягае арышту ў 1930-м, але становіцца зусім іншым, значна больш ідэалагізаваным паэтам і ў той жа час піша пра стан сваёй дэпрэсіі. У 1930-я — ўдзельнік напаўлегендарнага ТАВІЗа (Таварыства аматараў выпіць і закусіць), дзе ў алкагольным брацтве збіраюцца астаткі літаратурнай моладзі 1920-х. Расстраляны ў «Ноч паэтаў» 29 кастрычніка 1937 года. #словымацней #БудзьмаБеларусамі «Словы мацней» — відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы. БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт https://budzma.by Telegram https://t.me/budzmaby Facebook   / budzmabelarusami   VK http://vk.com/budzmabelarusami Twitter   / budzma   Instagram   / budzma  

Comments