Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео


Скачать с ютуб «НЕрасстраляныя» - відэалекцыя Сяргея Будкіна в хорошем качестве

«НЕрасстраляныя» - відэалекцыя Сяргея Будкіна 1 год назад


Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



«НЕрасстраляныя» - відэалекцыя Сяргея Будкіна

Відэалекцыя сёлетняга лаўрэата Прэміі імя Алеся Адамовіча Сяргея Будкіна, аўтара ідэі і прадусара праекту «Нерасстраляныя». Кніга «НЕрасстраляныя» (Мінск, выд. Янушкевіч, 2021) была ўганараваная за вяртанне імёнаў і твораў рэпрэсаваных дзеячоў беларускай культуры. Напярэдадні «Ночы паэтаў» Сяргей Будкін запрашае ў мультымедыйнае падарожжа, у якім можна будзе дазнацца якім чынам сучасныя дзеячы культуры працягваюць гісторыю сваіх калегаў з 1930-х. Таймкоды: 0:00 Паэты — не ахвяры 01:58 Праца над культурай памяці, адмова ад трагічнай інтанацыі 06:17 Akute і Вольны, майстар контрарэвалюцыйных анекдотаў 08:30 Vuraj і Лявонны, юнак артыстычнага складу 10:08 Вайцюшкевіч і Галубок, заснавальнік беларускага сучаснага тэатру 11:16 Ваданосава і Дудар, завадатар вострых дыскусій 12:35 Вольскі і Таўбін, забыты беларускі геній 13:43 Vinsent і Півавараў, які верыў у ідэі камуністаў і ад рук камуністаў загінуў 15:07 Dzieciuki і Чарот, аўтар «Купалінкі» і арганізатар паўстанцкіх атрадаў 16:24 Аракелян і Кульбак, кіраўнік міжнароднага яўрэйскага ПЭН-клуба 17:53 Relikt і Зарэцкі, літаратурная зорка 1920-х 20:05 Naka і Маракоў, паэт, якім апекаваўся Янка Купала 21:58 TonqiXod і Кляшторны, які не ўпісваўся ў рамкі савецкай літаратуры 24:26 Бень і Харык, які спяваў і смяяўся на сваім судзе 28:07 Прома-ролікі і звароты музыкаў з вобразамі сведкаў часу 36:10 Ганна Севярынец кажа, што Dzieciuki і Чарот – ідэалагічныя праціўнікі 39:05 Што забралі падчас вобшуку ў кватэры Зарэцкага 40:55 Маракоў п'е піва ў шашлычнай 41:44 Як Галубок граў рамантычнага героя 43:43 Хадановіч распавядае, як вакол Кляшторнага падымаўся шум 45:51 Як Лявонны ў турме мяняў махорку на газеты 46:59 Зарэцкі ў жывым эфіры, Таўбін лайкае Кляшторнага, Кульбак публікуе фота ў фэйсбуку 49:03 Маўклівыя кнігі, у якіх можна падхапіць ненапісаныя словы 50:35 Дызайн, у якім жыццё не знікае 51:10 Канцэрт-прэзентацыя ў Бруге 1:00:10 Дранько-Майсюк тлумачыць, колькі трэба цярпення, каб палюбіць беларускую літаратуру 1:07:57 Саўчанка чытае пра «меры інтэнсіўнага допыту» 1:10:03 Як сабраць грошы на такі праект 1:13:15 Пра адчуванне непражытай траўмы 1:15:03 Будучыня праекта, якую чакаюць нерасстраляныя паэты

Comments