Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео




Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



Беларускі паэт Максім Багдановіч -1: Гісторыі пра Багдановіча/ Верш Слуцкія паясы — Вершы ў рондалі

"Вершы ў рондалі": беларускі паэт Максім Багдановіч. Наш першы выпуск прысвечаны Максіму Багдановічу, паэту, празаіку, літаратуразнаўцу, перакладчыку, аднаму з лепшых лірыкаў беларускай паэзіі, 130 год са дня нараджэння якога мы святкуем гэтымі днямі. У чым загадка гэтага маладога чалавека, які пражыў усяго 25 гадоў, і толькі пяць першых дзіцячых гадоў на Беларусі, але гэта не перашкодзіла яму застацца у нашай гісторыі адным з лепшых беларускамоўных паэтаў… Будзем разгадваць гэтую загадку разам! Вас чакаюць: размовы пра паэзію, гісторыі пра пра Багдановіча, вершы ў мастацкім выкананні Алеся Ждановіча. Сёння – верш Слуцкія паясы. Першы выпуск "Вершы ў рондалі" мы прысвячаем да 130-годдзя Максима Багдановіча. ▪️ Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы:   / bydobry   — Відэаблог Алеся Ждановіча "Вершы у рондалі" – гэта размовы пра паэзію, пра тое, што акрамя цела, якому патрэбна сілкаванне, у нас есць душа. І мы можам наладзіць з ёй больш тонкія сувязі з дапамогай паэзіі. У відэаблогу “Вершы ў рондалі” мы будзем: ▪️ расказваць вам пра невядомыя факты стварэння лепшых твораў беларускай і сусветнай паэзіі; ▪️ разбірацца ў тым, як лепей разумець вершы; ▪️ цікавіцца ў вас і абмяркоўваць разам вашыя любімыя творы. ▪️ Таксама вас чакаюць вершы ў мастацкім выкананні Алеся Ждановіча. Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ► https://bydobry.com/ ►   / bydobry   ► https://vk.com/bydobry ►   / bydobry   ► https://t.me/bydobryby — — — Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. На Добрым канале будзе ўсё: падкасты, артыкулы, відэа – вы абавязкова знойдзеце нешта цікавае для сябе. Над гэтым праектам працуюць выдатныя журналісты, якія па розных прычынах сышлі з радыё і тэлебачання і хочуць асвоіць новыя пляцоўкі, новыя падыходы, усе тыя, хто шукае новага гледача і новую магчымасць росту для сябе. Гэта выдатна, што мы з вамі сустрэліся і цяпер зможам быць разам. - Беларускі паэт Максім Багдановіч (1): Гісторыі пра Багдановіча/ Верш Слуцкія паясы — Вершы ў рондалі | Культура і творчасць. Добры канал #Беларусь #ДобрыКанал #вершыўрондалі #добрыканал #алесьждановіч #максімбагдановіч #слуцкіяпаясы #вершы #маляваныч #культураитворчество #КультураиТворчество #КультураіТворчасць #культураітворчасць

Comments